16 мая Пінская дыяцэзія будзе адзначаць урачыстасць свайго галоўнага нябеснага заступніка — святога мучаніка Андрэя Баболі. У парафіях пройдуць урачыстыя набажэнствы з гэтай нагоды. 19 мая адбудзецца агульнадыяцэзільнае святкаванне ў гонар святога ў санктуарыі ў Іванаве (Янаў-Палескі) — месцы яго апошняй пастырскай дзейнасці і мучаніцкай смерці ў 1657 г.
У гэтым годзе ўрачыстасці будуць мець асаблівы характар, бо сёлета прыпадае 80-я гадавіна кананізацыі Андрэя Баболі (Рым, 1938 г.). У 11.00 адбудзецца традыцыйная малітоўная працэсія ад памятных крыжоў на месцы, дзе пачаўся мучаніцкі шлях святога. У 12.00 запланавана ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і ў якой прымуць удзел святары і пілігрымы з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і шматлікія госці.
Больш падрабязную інфармацыю пра ўрачыстасці ў Іванаве можна атрымаць праз наступныя кантакты:
тэл.: +375 165 323 157, +375 29 727 31 98, +375 29 821 81 10
e-mail: pinskdioces@gmail.com.