Пошук

22.05.2018 10:52   Catholic.by
Фота Марыны Валасар

У суботу 26 мая ў Пінску пройдзе сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі пад дэвізам «Мой шчыт — гэта Бог, які ратуе праведных сэрцам».

Праграма сустрэчы:

  • 12.00–14.50 — прыезд, рэгістрацыя і рассяленне тых, хто застаецца на начлег (двор духоўнай семінарыі: вул. Леніна, 16; уваход з вул. Казіміра Свёнтка)
  • 15.00–16.00 — урачыстае адкрыццё сустрэчы: выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, Вяночак да Божай Міласэрнасці, адарацыя ў стылі Taizé (катэдра)
  • 16.00–16.10 — арганізацыйная сустрэча (каля ўвахода ў будынак семінарыі)
  • 16.10–17.45 — сустрэчы ў вызначаных зонах па інтарэсах; турнір па футболе сярод міністрантаў; скаўтынг; забаўкі на паветры; духоўныя разважанні (стадыён семінарыі)
  • 18.00–18.30 — падрыхтоўка да св. Імшы, малітва ў цішыні, споведзь (катэдра)
  • 18.30–19.30 — св. Імша з удзелам біскупаў Антонія Дзям’янкі і Казіміра Велікасельца (катэдра)
  • 19.30–20.15 — вячэрні пачастунак (двор семінарыі)
  • 20.15–22.30 — евангелізацыйна-забаўляльная праграма з удзелам музычных гуртоў (двор семінарыі)
  • 23.00 — начлег у гасцявым доме
  • 08.30 — ранішняя малітва, снеданне, ад’езд

Для ўдзелу ў дыяцэзіяльным дні моладзі ў Пінску неабходна зарэгістравацца і запоўніць анкету тут >>>

Абноўлена 22.05.2018 11:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.