Пошук

09.05.2018 15:16   Catholic.by

30 мая адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання на беларускай мове «Новага Запавету» (Мінск, 2017) у Магілёўскай абласной бібліятэцы па адрасе: г. Магілёў, вул. Крыленкі, 8.

Пачатак у 17.00.

Прэзентацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Як паведамляе біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, на мерапрыемства запрошаны вышэйшае духавенства Праваслаўнай Царквы ў Магілёўскай вобласці і Рыма-Каталіцкага Касцёла, старшыня Магілёўскага аблвыканкама, святары і вернікі парафій Магілёўшчыны, а таксама кіраўнікі аддзелаў ідэалогіі, культуры, адукацыі, па справах моладзі, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, прадстаўнікі магілёўскай гарадской адміністрацыі і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, прадстаўнікі дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы», жыхары горада і вобласці.

У праграме мерапрыемства прадугледжваюцца:

  • прывітальныя словы Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы, Магілёўскага аблвыканкама і райвыканкама, ганаровых гасцей;
  • даклад «Беларускія пераклады Святога Пісання 1926–2017» доктара біблійных навук Марыны Пашук, адказнай за выданне «Новага Запавету»;
  • прэзентацыя афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання «Новага Запавету» Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам, старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі;
  • канцэрт духоўнай і беларускай музыкі (жаночы касцёльны хор і хор студэнтаў-інструменталістаў Магілёўскага філіяла БДАМ).

Уваход на прэзентацыю вольны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця