Пошук

04.05.2018 12:38   Catholic.by

Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе будуць прысвечаныя 20-годдзю каранацыі абраза Маці Божай.

У межах падрыхтоўкі да гэтых урачыстасцей па ініцыятыве Мядзельскага райвыканкама 11 мая ў Нацыянальным санктуарыі пройдзе канцэрт аркестра Міхаіла Фінберга.

Канцэрт вакальнага ансамбля і струннага аркестра заслужанага калектыва «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» выступіць з праграмай «Духоўныя вяршыні беларускай музыкі». Пачатак у 15.00.

У праграме — творы Моцарта, Манюшкі, Рагачэўскага, М.К. Агінскага і інш. Вядучая канцэрта — доктар мастацтвазнаўства Вольга Дадзіёмава, мастацкі кіраўнік — народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг.

Абноўлена 04.05.2018 12:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа