Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі запрашае тых, хто рыхтуецца стаць кансультантамі сямейнага жыцця ці ўжо працуе ў гэтай якасці, а таксама ўсіх зацікаўленых хрысціянскай сямейнай тэматыкай на курсы-рэкалекцыі, якія пройдуць у Навагрудку з 22 па 27 чэрвеня.
- Рэкалекцыі — гэта засяроджанне на духоўных справах, час блізкага ўзаемадзеяння з Богам, час малітвы, магчымасць пабыць воддаль ад штодзённай мітусні.
- У межах рэкалекцый прапануецца цыкл сустрэч, падчас якіх удзельнікі паглыбяць свае веды ў пытаннях веры, сямейнага жыцця, даведаюцца пра спосабы будавання добрых стасункаў у сужэнстве.
- Кожны зможа задаць пытанні, якія яго хвалююць, у межах адмысловага пункту праграмы «100 пытанняў да…»
- Курсы-рэкалекцыі маюць хрысціянскі характар. Галоўным момантам дня будзе Эўхарыстыя. Штодзённая св. Імша і разважанне над Божым словам служаць паглыбленню духоўнага жыцця ўдзельнікаў.
- Курсы-рэкалекцыі — гэта працэс, які не заканчваецца пасля пяці дзён, а мае на мэце далейшы ўдзел у «Курсах сямейнага жыцця» пры ККББ у Гродне i ў Мiнску.
Месца правядзення: дом сясцёр назарэтанак, г. Навагрудак, вул. 1-га Мая, 26.
Запіс па тэлефоне (да 15 чэрвеня): +375 (29) 588 42 73 – Ірына Мялешка
Электронная пошта: meleshko_irina@mail.ru