12 мая ў в. Росіца Верхнядзвінскага р-на на месцы памяці мучаніцкай смерці благаслаўлёных а. Юрыя Кашыры і а. Антонія Ляшчэвіча памоляцца за сем’і Беларусі.
З гэтай нагоды з Мінска ў Росіцу выправіцца аўтобусная пілігрымка. Запісацца можна па нумары 8 (044) 709 03 01 (сп. Ірына). Пілігрымам трэба узяць з сабой пашпарты, каб праехаць у памежную зону, у якой знаходзіцца Росіца.
Праграма
12 мая (субота)
- 11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (магчымасць споведзі, малітва Святога Ружанца з разважаннямі)
- 12.00 — святая Імша за сем’і (біскуп Алег Буткевіч) з адмысловым пастырскім благаслаўленнем сем’яў
- 13.00 — канферэнцыя на сямейную тэматыку
- 13.30 — пачастунак у летнім кафэ «У бусла»