«Цэнтр сям’і» ў Мінску і дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» запрашаюць на «Школу родаў» — курс для пар, якія чакаюць нараджэння дзіцяці. Сустрэча пройдзе 27 красавіка ў «Цэнтры сям’і» ў Мінску (вул. Івянецкая, 15а, парафія Маці Божай Будслаўскай).
Пачатак у 10.00.
На гэтым курсе дапамогуць:
- разабрацца ва ўсіх тонкасцях фізіялогіі і псіхалогіі родаў, бо веды пра роды як пра працэс — гэта 50% поспеху;
- засвоіць сапраўды эфектыўныя тэхнікі, якія спрыяюць максімальнай натуральнасці працэсу нараджэння;
- пры дапамозе мяккіх практыкаванняў падрыхтаваць цела да нараджэння дзіцяці;
- навучыцца давяраць, слухаць і чуць сябе і дзіця ў працэсе нараджэння;
- стаць спакойнымі і ўпэўненымі, а таксама пераканацца ў тым, што нарадзіць прыгожа і лёгка — магчыма!
Таксама курс уключае ў сябе навучанне бацькоў для пасляродавага перыяду. Удзельнікам дапамогуць:
- спасцігнуць мудрасць груднога кармлення і догляду за нованароджаным;
- зарыентавацца ў новай бацькоўскай прасторы, спецыфіцы і асноўных задачах пасляродавага перыяду;
- захаваць цяпло і агонь шлюбнаг кахання, пазнаёміцца з галоўнымі прынцыпамі пабудовы гарманічных сямейных адносінаў.
Вядучыя курса — урач акушэр-гінеколаг Людміла Баракава, інструктары «Школы родаў» Уладзіслаў і Алена Валаховічы.
Усе пытанні і запіс па тэлефоне / Viber: +375 29 811 89 51 (Алена).
«Цяжарнасць — не хвароба, а роды — не пакуты! Простыя спосабы ператварыць нараджэнне дзіцяці ў свята даступныя кожнаму!» — адзначаюць арганізатары.