Пошук

23.04.2018 11:40   Sdb.by

5 мая ў Мінску адбудзецца турнір па міні-футболе пад назвай «Кубак Дамініка Савіо». Запрашаюцца каманды, удзельнікам якіх ад 13 да 15 гадоў.

Максімальны склад каманды – 7 чалавек (падчас гульні на пляцоўцы не можа знаходзіцца адначасова больш за аднаго 15-гадовага футбаліста). Кожны ўдзельнік павінен узяць з сабой ксеракопію пашпарта.

Гульня будзе праходзіць у фармаце 4 на 4 (3 футбаліста ў полі + 1 брамнік). Гуляюцца 2 таймы па 7 хвілін.

Колькасць каманд абмежавана. Удзельнічаць у турніры будуць першыя 8 каманд, якія дашлюць заяўку на электронны адрас: football@sdb.by.

Расклад турніру:

  • 09.30 – прыбыццё каманд (Мінск, Пляханава 28/1)
  • 10.00 – святая Імша на распачацце турніру
  • 10.50 – гульнявая праграма
  • 17.30 – 18.10 – цырымонія ўзнагароджвання

Заяўкі прымаюцца да 1 мая ўключна. Лёсаванне каманд будзе праведзена анлайн, час і дзень будуць вызначаны пазней.

За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па тэлефонах:

+375 29 258 77 62; +375 25 658 51 09 (Уладзіслаў)

Абноўлена 23.04.2018 15:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа