20 красавіка адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання на беларускай мове «Новага Запавету» (Мінск, 2017) у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі па адрасе: г. Ліда, вул. Перамогі, 37.
Пачатак у 15.30.
Прэзентацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў
і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ