Пошук

19.04.2018 12:56   Catholic.by

З 6 па 11 ліпеня Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арганізоўвае т.зв. «Школу нараджэння» для сужэнцаў, гінеколагаў, акушэраў і іншых зацікаўленых, мэта якой — падрыхтоўка бацькоў да натуральных родаў. Яна пройдзе ў Беларусі ўжо ў восьмы раз у Навагрудку.

Курсы рыхтуюць перш за ўсё будучых «інструктараў», якія будуць дапамагаць маладым бацькам у падрыхтоўцы да родаў.

«Школа» прапануе цыкл сустрэч:

  • выкананне спецыяльнай гімнастыкі
  • музыкатэрапія
  • адпачынак, рэлакс
  • падрыхтоўка да нараджэння
  • догляд нованароджанага

Заняткі праходзяць у цікавай і разнастайнай форме: гэта слуханне лекцый, прагляд фільмаў і абавязкова малітва за дзяцей.

«Школа нараджэння» носіць хрысціянскі характар, бо засноўваецца на малітве і асабістай размове з Богам. Галоўным пунктам дня будзе Эўхарыстыя.

Шмат увагі тут прысвячаецца як самому працэсу нараджэння, так і ролі бацькоў — не толькі маці, але і бацькі, бо роды — важная сямейная падзея.

Дзякуючы добрым уражанням удзельнікаў з папярэдніх гадоў, «Школа нараджэння» — гэта працэс, які не заканчваецца пасля пяці дзён, а заахвочвае новых людзей да ўдзелу ў плануемых занятках у будучыні.

Запіс да 26 чэрвеня па тэл.:
Ірына Мялешка +375 29 588 42 73
meleshko_irina@mail.ru

Абноўлена 19.04.2018 13:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця