Пошук

06.07.2018 13:55   Catholic.by
фота Аксаны Ючкавіч

Танцавальна-музычны гурт Fire of Love запрашае дзяцей і моладзь на танцавальную сустрэчу «#Танцуй для Яго», якая адбудзецца 27–28 ліпеня. Арганізуе мерапрыемства мясцовая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Язафата Кунцэвіча.

Арганізатары заахвочваюць да ўдзелу ў сустрэчы, падчас якой яе ўдзельнікі будуць вучыцца выражаць праз танцы свае пачуцці да Бога, перажыванні, любоў.

Удзельнікам пажадана падрыхтаваць танец на тэму «Як Давід перад Богам танчу». З сабой неабходна мець зручны абутак і дажджавік (на выпадак дажджу).

Узрост — з 13 гадоў.

Для ўдзелу ў танцавальнай сустрэчы неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю да 25 ліпеня.

Прыкладная праграма першай танцавальнай сустрэчы моладзі:

27 ліпеня, пятніца:

  • 10.00 — рэгістрацыя;
  • 11.00 — прывітанне ўдзельнікаў;
  • 11.30 — малітва танцам;
  • 12.00 – заняткі «Танцуй для Яго» (РДК);
  • 14.00 — абед (1 школа);
  • 15.00 — вяночак да Божай Міласэрнасці;
  • 15.30 — канферэнцыя;
  • 16.30 — інтэграцыйныя танцы (РДК);
  • 18.00 — падрыхтоўка да св. Імшы, магчымасць споведзі;
  • 19.00 — св. Імша;
  • 20.00 — вячэра;
  • 21.00–22.30 — малітва праслаўлення.

28 ліпеня, субота

  • 8.00 — снеданне;
  • 8.40 — гадзінкі;
  • 9.00–11.00 — заняткі «Танцуй для Яго» (паўвостраў);
  • 11.10 — праца ў групах;
  • 12.00 — танцавальныя гульні (паўвостраў);
  • 14.00 — абед (1 школа);
  • 15.00 — вяночак да Божай Міласэрнасці (паўвостраў);
  • 15.30 — паўтарэнне хатняга задання;
  • 16.00 — «халаднічок»;
  • 16.30 — праца ў групах;
  • 17.00 — канферэнцыя;
  • 18.00 — падрыхтоўка да св. Імшы, магчымасць споведзі
  • 19.00 — св. Імша;
  • 20.00 — вячэра;
  • 21.30 — канцэрт гурта Fire of Love, хатняе заданне, «Танцуй для Яго», падвядзенне вынікаў сустрэчы, развітанне (паўвостраў);

29 лiпеня, нядзеля

  • раніца — ад’езд

Увага! У раскладзе могуць быць змены.

Кошт удзелу — 5 руб.

Па ўсіх пытаннях звяртацца:

+375 29 558 46 25 — с. Таццяна Гмыза
+375 33 399 88 24 (Viber) — Дзіяна
+375 33 399 88 25 — Вікторыя

Сачыце за інфармацыйй на старонках: УКантакце, Instagram, Facebook

Абноўлена 27.07.2018 10:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа