Трэцяя сустрэча каталіцкай манаскай моладзі Беларусі, прысвечаная дару паклікання «Скарб у гліняных начыннях», пройдзе ў Баранавічах 16–18 красавіка.
Месца правядзення сустрэчы — дом Кангрэгацыі сясцёр Місіянерак Святой Сям’і (г. Баранавічы, Савецкі пр-т, 18 а).
Праграма сустрэчы
Панядзелак, 16 красавіка
- 16.00 — святая Імша, Нешпары
- 17.00 — знаёмства
- 18.00 — вячэра
- 19.00 — вясёлы вечар
Аўторак, 17 красавіка
- 7.30 — Ютрань, медытацыя
- 8.30 — сняданак
- 9.30 — канферэнцыя «Глінянае начынне: спосаб выкарыстання» — с. Паўла Бобер MSF
- 10.30 — праца ў групах
- 11.30 — адарацыя, малітва апоўдні
- 12.30 — абед
- 14.00 — канферэнцыя «Скарб паклікання: умовы захавання» — а. Міхаіл Цвячкоўскі MIC
- 15.00 — праца ў групах
- 16.00 — падсумаванне
- 17.00 — святая Імша, Нешпары
- 18.00 — вячэра
- 19.00 — вясёлы вечар
Серада, 18 красавіка
- 7.00 — Ютрань
- 7.30 — святая Імша
- 8.00 — сняданак
Удзельнікам неабходна мець з сабой брэвіярый на беларускай мове.
Кошт удзелу ў сустрэчы 35 руб.
Запіс:
а. Анджэй Юхневіч ОМІ: +375 33 612 93 33;
с. Міхаліна Маркевіч ОР: +375 29 556 82 34