Пошук

15.03.2018 12:25   Catholic.by

Ужо традыцыйна ў час Вялікага посту хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» з мінскай Кальварыі запрашае на прагляд фільма «Пакуты Хрыстовы» рэжысёра Мэла Гібсана.

«Вось ідзе Езус Хрыстус, нясе Крыж побач з намі, дзеля нас. Дзе знаходжуся я? У натоўпе, які крычыць: „Укрыжуй Яго!“? Ці ціхенька сяджу ў доме за зачыненымі вокнамі і мяркую, што гэта не мая справа? Або мне проста шкада змучанага чалавека, якога вядуць на смерць? Ці, можа, дапамагаю несці цвікі? Або крыж?

Дзе я знаходжуся? Спадзяёмся, што прагляд гэтага фільма дапаможа зразумець, дзе насамрэч знаходзіцца кожны з нас, і, можа, штосьці змяніць...» — звяртаюцца арганізатары.

Прагляд стужкі пройдзе 18 сакавіка ў 19.00 у мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя), што на Кальварыйскiм праездзе, 1.

Абноўлена 15.03.2018 12:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця