Пошук

01.03.2018 13:54   Catholic.by

Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сем’і на сужэнскія рэкалекцыі, якія адбудуцца с 9 па 11 сакавіка ў Баранавічах.

«Нашы сужэнствы нарадзіліся, каб быць шчаслівымі. Але кожны год, кожны месяц і кожны дзень свайго сямейнага жыцця мы сутыкаемся са шматлікімі спакусамі, выпрабаваннямі адносін, шматлікімі канфліктнымі сітуацыямі і непаразуменнямі, губляем цеплыню і цікавасць адно да аднаго, падчас не маем сіл прабачыць, — адзначаюць арганізатары. — Як мы выходзім з гэтых складаных сітуацый? Ці даём рады? Ці маем інструмент будавання сталых адносін? Ці маем адвагу адкрыцца на цяжкія пытанні?

Падчас рэкалекцый сем’і ў крызісе атрымаюць не толькі надзею, але і рэальны інструмент на далейшае будаванне адносін, маладыя сем’і змогуць пачаць будаваць моцны падмурак сваіх маладых адносін, а ўсе астатнія — сапраўды паглыбяць сваё каханне і ўзаемаразуменне».

На рэкалекцыі могуць прыехаць сужэнцы ў розным узросце, з розным досведам сямейнага жыцця, з розным узроўнем ведаў, ступенню пабожнасці і рознага веравызнання, пары, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе, а таксама сужэнствы ў паўторным шлюбе.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абаіх сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

Пачатак 9 сакавіка ў 18.00, заканчэнне 11 сакавіка каля 15.00.

Адрас: Баранавічы, Дом Святой Тройцы, вул. Шаўчэнкі, 6.

Запіс вядзецца па тэлефонах:

‎+375 29 729 46 35 Марына Куратнік
‎+375 29 795 40 98 Аляксей Куратнік

Абноўлена 09.03.2018 10:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця