Пошук

31.01.2018 16:50   Catholic.by

2 лютага, у свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай), у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ў Мінску будзе экспанавацца абраз Маці Божай Вастрабрамскай.

Абраз XIX стагоддзя трапіў у Музей старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук з касцёла ў Кобрыне. Гэта копія цудатворнага абраза з санктуарыя Маці Божай у Вострай Браме ў Вільнюсе.

Цудадзейны абраз шануюць як католікі, так і праваслаўныя вернікі. Традыцыйна з абраза рабілі копіі, адна з якіх і захоўваецца сёння ў фондах Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі.

2 лютага пра гісторыю цудадзейнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай распавядзе дырэктар Музея кандыдат гістарычных навук Барыс Лазутка.

Выстаўка аднаго дня, якая арганізоўваецца сумесна з музеем, стала ўжо традыцыйнай у тэатры оперы і балета. Працягне вечар балет Андрэя Мдзівані «Пакуты (Рагнеда)».

Спектакль расказвае пра падзеі тысячагадовай даўніны, пра старажытны Полацк і князёўну Рагнеду.

Абноўлена 31.01.2018 16:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.