2-4 лютага ў Оршы (вул. Савецкая, 6) адбудзецца рэкалекцыйны курс «Давід» на тэму духоўнай барацьбы.
Тэма духоўнай барацьбы датычыць кожнага верніка. Барацьба з ворагам Божага Валадарства — гэта не толькі тэма барацьбы з магіяй. Гэтым разам удзельнікі рэкалекцый будуць разважаць над тым, што пачаткам усялякага зла з’яўляецца непаслухмянасць чалавека Богу і Яго волі.
Пачатак рэкалекцый — у 18.00.
Папярэдні запіс да 31.01 па тэлефоне: +375 29 713 02 33.