17 лютага ў Росіцы пройдуць штогадовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча.
У гэты дзень акрамя традыцыйных набажэнстваў будзе благаслаўлёны росіцкі «Дом пілігрыма», які прыме першых гасцей.
Узначаліць святкаванне ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч.
Запісацца ў аўтобусную пілігрымку з Мінска можна па тэл. +375 44 709 03 01 (сп. Ірына).