Пошук

16.01.2018 09:33   Catholic.by
фота Віталія Палінеўскага

Штогод з 18 да 25 студзеня хрысціяне розных канфесій ва ўсім свеце збіраюцца разам на экуменічных набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых мерапрыемствах.

Матэрыялы да Тыдня малітваў (18-25 студзеня) глядзець ТУТ>>

Мінск, архікатэдральная парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі:

Мінск, парафія Маці Божай Будслаўскай:

Экуменічная малітва пройдзе ў гэтай мінскай парафіі ўпершыню. На працягу двух дзён, 20 і 21 студзеня, парафію наведаюць пастыры суседніх мінскіх хрысціянскіх канфесій — праваслаўныя, уніяты і пратэстанты.

  • 20 студзеня — 10.00 (малітва з грэка-каталіцкім святаром)
  • 21 студзеня — 10.00 (малітва з праваслаўным святаром)
                          12.00 (малітва з прадстаўніком Пратэстанцкай Царквы)

Магілёў, катэдральная парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава:

Экуменічную малітву з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Да ўдзелу запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы і ўсе вернікі горада.

  • 25 студзеня — 19.00 пасля святой Імшы на 18.30

Гродна, катэдральная парафія Св. Францішка Ксаверыя:

Экуменічную малітву з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

  • 20 студзеня — 18.00. Да ўдзелу запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы і ўсе вернікі горада

Пінск, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі:

Імшу за адзінства хрысціянаў будзе цэлебраваць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

  • 23 студзеня — пачатак святой Імшы ў 18.30

Віцебск, катэдральная парафія Езуса Міласэрнага:

Імшу за адзінства хрысціянаў будзе цэлебраваць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч

  • 26 студзеня — пачатак святой Імшы ў 18.00

***

Ад рэдакцыі: Спіс будзе дапаўняцца. Будзем удзячныя за інфармацыю пра экуменічныя набажэнствы ў вашых парафіях

Абноўлена 22.01.2018 13:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця