Традыцыйная фармацыйная сустрэча маладых святароў (да 5 гадоў святарства ўключна) з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай і Пінскай дыяцэзій адбудзецца з 20 па 24 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. Пачатак сустрэчы 20 лістапада ў 17.00, заканчэнне – 23 лістапада ў 14.00.
Як паведамілі арганізатары фармацыйнага з’езду, на гэты раз маладыя святары змогуць перажыць сустрэчу крыху ў новым фармаце, з цікавымі дакладчыкамі і дасведчанымі практыкамі. Гэта звязана, між іншым, з тэмай сустрэчы: «Душпастырства моладзі: выклікі і шанцы». Такая тэматыка была выбрана невыпадкова, бо менавіта справа духоўнага суправаджэння сучаснай моладзі прапанавана Папам Францішкам як галоўная тэма Сінода Біскупаў, запланаванага на 2018 г.
Больш падрабязную інфармацыю пра сустрэчу можна атрымаць у рэктараце семінарыі ў Пінску, а таксама ў святароў, адказных за фармацыю маладых душпастыраў у дыяцэзіях.