Пошук

23.10.2017 16:37   Catholic.by

30–31 кастрычніка пры парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве для юнакоў  Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць рэкалекцыі па распазнанні паклікання.

Сустрэчу арганізоўвае душпастырства пакліканняў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Запіс адкрыты для юнакоў ва ўзросце ад 14 гадоў. Пачатак — 30 кастрычніка ў 12.00.

Рэкалекцыі ў Лебедзеве — гэта час для супольнай малітвы і разважання над Божым словам, час для таго, каб задумацца пра будучы шлях свайго жыцця.

Як дабрацца?
Цягніком альбо іншым транспартам да Маладзечна. Адтуль з аўтавакзала (недалёка ад чыгуначнага вакзала) аўтобусам да Лебедзева. Аўтобусы ў накірунку Лебедзева ходзяць кожную гадзіну.

Дакладны адрас:
Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в. Лебедзева, вул. Савецкая, 40.

Што ўзяць з сабою?
Спальны мяшок альбо камплект пасцельнай бялізны, Святое Пісанне, нататнік, ручку, зменны абутак.

Запіс у пробашча сваёй парафіі або па тэлефонах:
+375 (29) 622-23-10, +375 (33) 662-23-10 кс. Уладзімір

Е-mail: uladzimir@catholic.by.

Абноўлена 23.10.2017 16:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа