Пошук

27.09.2017 16:40   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

28 верасня ў 19.00 у мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пройдзе святая Імша, якую ўзначаліць кардынал Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў.

Трансляцыя будзе дасяжная на нашым сайце альбо па спасылцы>>>

У Беларусь кардынал прыбудзе на пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, якое пройдзе ў Мінску 28-30 верасня. На асамблеі кардынал Уэлле будзе прадстаўляць Святы Пасад.

Кардынал нарадзіўся ў Канадзе ў 1944 годзе. Былы сакратар Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Размаўляе на шасці мовах (англійскай, французскай, іспанскай, партугальскай, італьянскай і нямецкай), а таксама разумее латынь і іўрыт.

На сёння кардынал Уэлле выконвае абавязкі прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў і старшыні Папскай камісіі па Лацінскай Амерыцы.

Абноўлена 27.09.2017 17:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця