Пошук

21.09.2017 14:35   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

28 верасня ў Мінск прыбудуць старшыні біскупскіх канферэнцый Еўропы, каб прыняць удзел у Пленарным пасяджэнні Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы. У межах асамблеі іерархі наведаюць некаторыя парафіі Мінска.

28 верасня
19.00 — святая Імша ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл). Галоўны цэлебрант: кардынал Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў

29 верасня
18.30 — святая Імша ў мінскай архікатэдры. Галоўны цэлебрант: Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля Эўхарыстыі — сведчанні моладзі

30 верасня
18.30 — святая Імша ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы. Галоўны цэлебрант: кардынал Анджэло Баньяска, арцыбіскуп Генуі, старшыня Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы

1 кастрычніка старшыні епіскапатаў Еўропы наведаюць некаторыя парафіі Мінска, дзе ўзначаляць святыя Імшы і сустрэнуцца з вернікамі. Расклад на 1 кастрычніка з'явіцца пазней.

Да ўдзелу ў набажэнствах запрашаюцца вернікі ўсіх мінскіх парафій і госці сталіцы.

Абноўлена 01.10.2017 00:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.