Пошук

13.09.2017 18:04   ave-maria.by / Catholic.by

21 кастрычніка ў Магілёве пройдзе Ружанцовы кангрэс. З гэтай нагоды яго арганізатары, айцы дамінікане, запрашаюць усіх паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы верш ружанцовай тэматыкі, а таксама заахвочваюць таленавітых людзей напісаць музыку на гэтыя тэксты.

Крыніцаю натхнення можа стаць апостальскі ліст Яна Паўла ІІ Rosarium Virginis Mariae, а ў ім асаблівую ўвагу можна звярнуць на «Суплікацыю да Каралевы Святога Ружанца» благаслаўлёнага Барталамея Лонга (RVM, 43). Гэтая музыка (у выкананні салістаў) можа быць прадстаўлена ў трох жанрах: як літургічны спеў, як песня або як бардаўскі спеў.

Прэзентацыя гэтай творчасці адбудзецца падчас кангрэсу. Для аўтараў і выканаўцаў падрыхтаваны прызы.

Даслаць узоры сваёй творчасці (тэксты, ноты, мелодыі і інш.) можна да канца верасня: айцу Раману (+375 (29) 291-92-11, schulzop@gmail.com) або айцу Паўлу (+375 (29) 920-20-07).

Адрас для карэспандэнцыі:
айцец Раман Шульц ОР
вул. Якубоўскага 39/18,
212026 Магілёў

Абноўлена 14.09.2017 12:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця