Адпустовая ўрачыстасць Святога Крыжа пройдзе 16 верасня на мядзельскай Кальварыі. Ва ўрачыстасці прыме ўдзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Праграма:
- 11.00 — прывітанне ў касцёле біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, малітоўная працэсія на Кальварыю
- 11.45 — Прывітанне біскупа перад брамай прабачэння
- 12.00 — набажэнства Крыжовага шляху па Кальварыі. Урачыстая святая Імша на Гары крыжоў з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі