Аб'яўляецца новы набор слухачоў на Курсы сямейнага жыцця пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Мэтай курсаў з'яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.
Час навучання — тры гады. З'езды адзін раз у месяц, звычайна трэція субота і нядзеля месяца. Месца навучання — цэнтр «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы (Бараўляны).
Пасля заканчэння Курсаў сямейнага жыцця слухач атрымлівае дыплом, які з'яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям'і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.
Кваліфікацыйная размова для кандыдатаў адбудзецца 15 верасня з 16.00 да 18.00 у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (у дольным касцёле).
На размову неабходна мець з сабой дакументы:
- просьба аб прыняцці на Курсы сямейнага жыцця
- кароткая аўтабіяграфія
- рэкамендацыя пробашча
- 2 фота на дакументы
- ксеракопія пасведчання аб сярэдняй адукацыі
- ксеракопія пашпарта.
Кантактны тэлефон:
+375 44 759 45 25 а. Сяргей Трысцень OCD
Падрабязней: familiavita.by