Пошук

20.08.2017 12:49   Тэкст: Кс.Тадэвуш Шэшка FDP / Catholic.by
https://catholic.by/3/images/resources/kascioly/pinsk/kostioly-035.jpg

Штогод 21-22 жніўня ў мястэчку Лагішын каля Пінска адбываюцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся. Сёлета яны будуць праходзіць з нагоды 20-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Лагішынскай і 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў.

Праграма:

21 жніўня, панядзелак

  • 18.00 — прывітанне кусташам санктуарыя ўдзельнікаў XX пешай пілігрымкі Баранавічы-Лагішын, XV пешай пілігрымкі Бяроза-Лагішын, а таксама першай пешай пілігрымкі вернікаў усходняга абраду Грэка-каталіцкай Царквы Івацэвічы-Лагішын
  • 18.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 21.00 — Акафіст у выкананні хору грэка-католікаў
  • 22.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў (палявы алтар)
    Працэсія са свечкамі і абразом Маці Божай Каралевы Палесся
    Канцэрт праслаўлення
    Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

22 жніўня, аўторак

  • 07.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 08.00 — святая Імша (перад абразом Маці Божай Каралевы Палесся)
  • 10.00 — урачыстая св. Імша (палявы алтар)

Абноўлена 25.08.2017 15:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця