5 жніўня Душпастырства чыгуначнікаў, якое дзейнічае пры парафіі Маці Божай Ларэтанскай у Сокале, з нагоды дня чыгуначніка арганізоўвае пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе.
Жадаючыя прыняць удзел у гэтай пілігрымцы, павінны папярэдзіць пра свой удзел а. Станіслава Станеўскага CSsR па тэлефоне: 8 029 5865531.
Кошт пілігрымкі — 20 рублёў.
Праграма:
- 8.00 — выезд аўтобусам ад Чырвонага касцёла
- 12.00 — святыя Імша для пілігрымаў, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска – Магілёўскі арцыбіскуп Тадэуш Кандрусевіч
- 14.00 — абед
- 14.00 — сустрэча з членамі Каталіцкага таварыства чыгуначнікаў Польшчы
- 15.00 — вяночак да Божай Міласэрнасці
- 15.15 — чуванне з Марыяй
- 16.00 — сустрэча з членамі Каталіцкага таварыства чыгуначнікаў Польшчы
- 16.30 — Ружанец
- 17.30 — вячэра