З 22 па 28 ліпеня ў Івянцы пройдзе «Музычная майстэрня». Гэты тыдзень супольнай малітвы спевам і цішынёй - магчымасць адчуць жывога Бога ў сваім сэрцы і адкрыць Яго ў музыцы.
Сёлетняя «Майстэрня» – гэта яшчэ і аднадзённая пілігрымка ў Баравікоўшчыну да благаслаўлёных Ахілеса і Германа, разнастайныя майстар-класы літургічнай музыкі і спеваў праслаўлення ад вядомых польскіх музыкаў – Яна Паспяшальскага, Соф’і Баркоўскай, Хуберта Кавальскага і іншых, лекцыі, канферэнцыі і малітва ў стылі Taizé, новыя знаёмствы і вясёлыя вечары. Вынікі працы «Майстэрні» будуць паказаны на выніковым канцэрце, які адбудзецца ў суботу, 29 ліпеня.
Асаблівасці «Музычнай Майстэрні»:
- пражыванне прадугледжана ў намётавым мястэчку пры кляштары францішканаў, таму варта мець з сабою карымат і спальны мяшок, па магчымасці - палатку;
- лекцыі і канферэнцыі будуць перакладацца на беларускую мову;
- з сабой патрэбна мець: Біблію, нататнікі, спеўнікі і музычныя інструменты;
- для ўдзельнікаў прадугледжана гарачая вада і харчаванне на працягу дня;
- удзел у «Майстэрні» з’яўляецца бясплатным. Пры жаданні, удзельнікі могуць скласці дабравольную ахвяру.
Майстэрня прадугледжвае інтэнсіўную працу, таму шчыра запрашаем людзей, зацікаўленых у касцёльным спеве.
Афіцыйны сайт «Музычнай Майстэрні» – muzmajsternia.by
Рэгістрацыя на «Майстэрню»
Рэгістрацыя на Малітоўную сустрэчу моладзі