Пошук

13.10.2026 15:53   Паводле: Сatholicnews.by / Catholic.by

Фота: grodnensis.by

Ужо шосты раз, пачынаючы з 2021 года, у Беларусі пройдзе малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і. «Сяліба Беззаганнай» у Удзеле і парафія Святой Тройцы ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія) прымуць удзельнікаў кангрэса з 30 кастрычніка да 1 лістапада.

За мінулыя гады ўжо сфарміравалася кола пастаянных удзельнікаў малітоўных кангрэсаў, католікаў, а таксама праваслаўных, якія разумеюць, што з грахамі абортаў, кантрацэпцыі, ЭКА, разводаў і распусты можна змагацца толькі прыносячы глыбокае пакаянне за іх.

Менавіта да гэтага заклікае святы Ян Хрысціцель: «Прынясіце ж годны плён пакаяння» (Мц 3, 8).

Гэта так патрэбна сёння нашай зямлі, залітай крывёю не толькі з-за шматлікіх войнаў, але ў першую чаргу з-за мільёнаў дзіцячых жыццяў, загубленых ва ўлонні маці.

Асаблівым госцем на сёлетнім кангрэсе будзе біскуп Атаназій Шнайдэр (Астана, Казахстан), вядомы абаронца вучэння Каталіцкага Касцёла, які падзеліцца бачаннем сям’і, як школы веры і любові. Таксама ў межах кангрэса пройдзе прэзентацыя яго кнігі Credo, якая з’яўляецца фактычна катэхізісам, кампендыумам каталіцкай веры.

У рамках кангрэса сваё сведчанне аб неабходнасці малітвы ў абарону жыцця прадставіць экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі MIC.

Рэгістрацыя на кангрэс ТУТ>>>

Праграма кангрэса  ТУТ>>>

Відэа з папярэдніх кангрэсаў:

Абноўлена 13.10.2026 17:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.