Пошук

02.10.2026 14:13   Catholic.by
Фота: Віктар Ведзень

Субота, 10 кастрычніка, стане знакавай датай для санктуарыя Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Гродзенская дыяцэзія, Ашмянскі дэканат). У гэты дзень адзначаць урачыстасць Маці Божай Барунскай.

3 кастрычніка апоўдні духавенства, кансэкраваныя асобы і вернікі-пілігрымы збяруцца на малітву ў апошні дзень навэнны, якая праходзіць у духу падзякі за дар каранацыі абраза спецыяльнымі каронамі ў 2024 годзе і духоўна рыхтуе да перажывання марыйнай урачыстасці. Праз тыдзень, 10 кастрычніка, у дзень урачыстасці, прысутныя на святой Імшы ўшануюць Маці Божую ў Яе цудатворным абразе. Галоўныя святочныя падзеі папярэдзіць працэсія са свечкамі і святая Імша напярэдадні.

Праграма ўрачыстасці

Пятніца, 09.10.2026

  • 20.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту на алтары Маці Божай;
  • 21.00 — Марыйны заклік і працэсія са свечкамі;
  • 22.00 — святая Імша.

Субота, 10.10.2026

  • 9.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай;
  • 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
  • 10.35 — Акафіст (вернікі Грэка-каталіцкай Царквы);
  • 11.30 — Ружанец (просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудудзейным абразом);
  • 12.00 — святая Імша (узначаліць Эўхарыстыю і прамовіць гамілію біскуп эмэрыт Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч).

Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне:
+375 (29) 582 25 62 – кс. Павел Паўлюкевіч, кусташ санктуарыя ў Барунах

Абноўлена 03.10.2026 10:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.