Пошук

14.09.2026 13:52   Паводле: Catholicminsk.by

Фота: з архіва душпастырства моладзі

25 верасня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбудзецца благаслаўленне моладзі і студэнтаў на новы навучальны год.

Першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча моладзі пройдзе пад назвай «Пакінуў дзевяноста дзевяць, каб знайсці адну» (пар Лк 15, 4).

Сустрэча распачнецца ў 18.30 святой Імшой, падчас якой адбудзецца благаслаўленне студэнтаў і іх заліковак.

Працягам стане інтэграцыйная праграма для моладзі.

Падчас сустрэчы будзе магчымасць пазнаёміцца з моладдзю з розных супольнасцяў Мінска, даведацца пра тое, чым займаецца і цікавіцца каталіцкая моладзь.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 16-і гадоў.

Адрас правядзення: архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (ст. метро «Няміга», «Кастрычніцкая»).

З пытаннямі звяртацца па тэлефону: +375 (29) 357 15 86 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Абноўлена 14.09.2026 18:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа