
Выява: grodnensis.by
12 верасня на тэрыторыі фальварка Караліно каля Гродна пройдзе сустрэча моладзі на пачатак навучальнага года 2026-2027, якую ладзіць Душпастырства моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.
Дэвізам мерапрыемства стануць словы: «Не бойся, Я з табой».
План сустрэчы
- Ад 15.00 — прыём удзельнікаў;
- 17.00 — канферэнцыя;
- 18.00 — святая Імша з удзелам біскупа і бласлаўленне моладзі;
- 19.00–20.00 — вольны час;
- 20.00 — сумесны канцэрт гуртоў Ignis Spiritus і Ave (святары);
- 21.30 — бласлаўленне.
Пасля завяршэння мерапрыемства прадугледжаны развоз удзельнікаў па Гродне.







