Пошук

09.09.2026 10:38   Catholic.by

Фота: wikipedia.org

Юбілейны Ружанцовы кангрэс у Магілёве зноў збярэ удзельнікаў ружанцовых колаў і ўсіх ахвотных, на гэты раз - вакол кармэлітанскай традыцыі. У праграме – даклады айцоў-кармелітаў, адарацыя, спектакль і Імша пад кіраўніцтвам арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

У суботу, 3 кастрычніка, у Магілёве адбудзецца X Ружанцовы кангрэс «Маці Божая і Ружанец у кармэлітанскай духоўнасці».

Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў адбываецца Ружанцовы кангрэс. Магілёўская катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава (Магілёў, вул. Камсамольская, 4) чарговы раз стане месцам тых, хто шануе ружанцовую малітву.

Мэта сёлетняга X Ружанцовага кангрэса як заўсёды паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы.

Сёлета тэмай абраны глыбокі погляд на кармэлітанскую традыцыю праз прызму набожнасці да Маці Божай. Таму сустрэча пройдзе пад дэвізам: «Маці Божая і Ружанец у кармэлітанскай духоўнасці».

Свае даклады прадставяць айцы-кармеліты, а святую Імшу на заканчэнне ўзначаляць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і грэміяльны канонік Магілёўскага калегіяльнага капітула, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Александр Яшэўскі SDB.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвотных, а асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў. Таксама яны звяртаюцца з просьбай аб малітве ў інтэнцыі добрага плёну Кангрэса.

Праграма X Ружанцовага кангрэса (3 кастрычніка):

  • 9.30 — 10.15 рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 10.20 адкрыццё кангрэса
  • 10.30 — 11.10 даклад «Тэрэза ад Езуса» айца Юрыя Находкі OCD
  • 11.15 — 11.55 — даклад «Тэрэза ад Дзіцятка Езуса» айца Пятра Фраштэнга OCD
  • пасля дакладаў – пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.
  • 12.15 — 13.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакраменту – святы Ружанец
  • 13.00 — 14.00 сумеснае фота і абед
  • 14.00 — 14.40 даклад «Ян ад Крыжа» айца Андрэя Авена OCD
  • 14.40 — 15.20 даклад «Рафал Каліноўскі» айца Аркадзя Куляхі OCD
  • пасля дакладаў – пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.
  • 15.30 — 16.00 перапынак
  • 16.00 — 16.40 спектакль
  • 16.40 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 17.00 святая Імша на завяршэнне Кангрэса

Для ўдзелу ў кангрэсе неабходна зарэгістравацца да 27 верасня.

Каб зарэгістравацца, званіце па тэлефоне або дасылайце SMS-паведамленнем інфармацыю пра ўдзельнікаў:

  • імя, прозвішча
  • мясцовасць, назва парафіі
  • колькасць асоб, якія будуць удзельнічаць у кангрэсе
  • кантактны нумар тэлефона

тэл.: +375 (44) 773-40-76 (Viber, WhatsApp) а. Браніслаў Дашкевіч ОР

 e-mail: bronislavdashkevich@gmail.com

Абноўлена 09.09.2026 10:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця