
Рэкалекцыі для святароў адбудуцца ў Мядзелі і ў Ляскоўцы з 15 па 23 верасня ў два этапы. Кіраваць духоўным абнаўленнем удзельнікаў будзе ксёндз магістр Андрэй Рылка.
У клопаце аб духоўным развіцці духавенства курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае ўсіх ахвотных святароў да ўдзелу ў рэкалекцыях, якія адбудуцца ў першы месяц восені пры кляштары айцоў кармэлітаў босых у Мядзелі і ў Дабрачынным каталіцкім таварыстве Caritas у Ляскоўцы (пад Мінскам). Духоўныя практыкаванні пройдуць у два туры.
Першы тур (Мядзель):
- Калі: з 15 па 17 верасня.
- Месца: рэкалекцыйный дом пры кляштары айцоў кармэлітаў босых.
- Запіс і падрабязная інфармацыя: +375 (44) 589-68-98 — айцец Аляксандр Сток OCD.
Другі тур (Ляскоўка):
- Калі: з 21 па 23 верасня.
- Месца: рэкалекцыйны цэнтр Caritas.
- Запіс і падрабязная інфармацыя: +375 (29) 619-76-11 — ксёндз Аляксандр Барыла.
Кожны тур духоўнага засяроджання распачынаецца ад 12-й гадзіны дня святой Імшой і завяршаецца рэкалекцыйным абедам.
Паводле кананічнага права, кожны дыяцэзіяльны святар мае абавязак штогод удзельнічаць у духоўных практыкаваннях.
Рэкалекцыі для святароў — гэта дні малітвы і адпачынку, якія дапамагаюць душпастырам аднавіць сілы, суцішыцца перад Богам і пераасэнсаваць сваё служэнне.







