
З 4 па 6 верасня ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі пакаяння за Беларусь, на якія запрашаюць вернікаў, святароў і манаскіх асоб.
Натхненнем для адмысловых духоўных практыкаванняў, што ладзяцца ўжо ў другі раз, сталі фацімскія аб’яўленні Маці Божай, якая ў неспакойны для свету час вайны і рэвалюцый заклікала людзей да пакаяння і навяртання.
У праграме рэкалекцый пакаяння, якія арганізуюцца пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку, будуць дзве ўсяночныя адарацыі, некалькі канферэнцый, пілігрымка пакаяння да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюб, Крыжовы шлях і іншыя пакутныя набажэнствы.
Месца правядзення: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча 1, рэкалекцыйны дом пры парафіі святога Міхала Арханёла.
Кантактны тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі:
+375447719983">+375 (44) 771 99 83 — Марына
Праграма рэкалекцый
(магчымыя невялікія змены)
Пятніца, 4 верасня
- 18.00 — святая Імша;
- 19.30 — вячэра;
- 20.00 — канферэнцыя аб патрэбе экспіяцыі за грахі і нявернасці (малітва прыніжэння prostratio perfectа — тлумачэнне ў некалькіх словах);
- 21.00 — Крыжовы шлях пакаяння;
- 23.30 — малітва прыніжэння, пачатак усяночнай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Субота, 5 верасня
- 8.00 — супольнае заканчэнне ўсяночнай адарацыі;
- 8.30 — сняданак;
- 10.00 — актуальнасць Фацімскага паслання адносна перапрашэння Богу за грахі і знявагі людскія;
- 11.00 — Гадзінкі да Маці Божай;
- 12.00 — Анёл Панскі, набажэнства да Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Гадзінкі;
- 12.30 — абед;
- 13.30 — пілігрымка пакаяння ва Уселюб.
- магчымасць споведзі
- вяночак да Божай Міласэрнасці
- канферэнцыя пра Ружанец і яго моц
- Святы Ружанец
- 18.00 — святая Імша ў інтэнцыі вырашэння праблем у сем’ях і грамадстве;
- 19.30 — вячэра;
- 20.30 — супольная малітва ўдзячнасці і праслаўлення ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту;
- 22.00 — пакаянная працэсія вакол касцёла са свечкамі;
- 23.00 — начная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Нядзеля, 6 верасня
- 7.30 — заканчэнне адрацыі;
- 8.00 — сняданак;
- 8.45 — канферэнцыя пра ўдзячнасць Богу;
- 10.00 — святая Імша падзякі і заканчэнне.
Удзельнікам рэкалекцый прапануецца:
- падчас рэкалекцый захоўваць пост на вадзе або на хлебе і вадзе (па жаданні і паводле магчымасці);
- скласці ахвяраванне на духоўныя мэты;
- добра падрыхтавацца да споведзі;
- абавязкова мець з сабой Біблію і ружанец.







