Пошук

07.08.2026 19:41   Catholic.by
Фота: grodnensis.by

У суботу, 8 жніўня, у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных у Барунах (Гродзенская дыяцэзія, Ашмянскі дэканат), у 5-ы раз распачнецца 9-тыднёвая навэнна, падчас якой яе ўдзельнікі будуць дзякаваць за дар каранацыю цудадзейнага абраза і выпрошваць патрэбныя духоўныя дары.

Суботы кожнага з гэтых тыдняў будуць прызначаны для пэўных дэканатаў Гродзенскай дыяцэзіі і малітоўных груп. Гэты падзел з’яўляецца ўмоўным: наведваць санктуарый могуць усе пілігрымы ў любы час.

Праграма навэнны па суботах
(падзел па дэканатах)

  • 8 жніўня – Ашмянскі дэканат;
  • 15 жніўня – людзі ў старэйшым узросце, самотныя, хворыя;
  • 22 жніўня – дэканаты Гродна-Усход, Гродна-Захад, Сапоцкінскі і Бераставіцкі дэканаты;
  • 29 жніўня – усе касцёльныя групы: «Легіён Марыі», «Маці ў малітве», ружанцовыя колы, апостальскі рух «Маргарытка»;
  • 5 верасня – дзеці і моладзь;
  • 12 верасня – Ваўкавыскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Слонімскі, Дзятлаўскі дэканаты;
  • 19 верасня – сем'і;
  • 26 верасня – Шчучынскі, Радунскі, Лідскі дэканаты;
  • 3 кастрычніка – Іўеўскі, Смаргонскі, Астравецкі дэканаты.

Кожную суботу ў 12.00 у санктуарыі будзе цэлебравацца Імша для пілігрымаў.

Знакавай падзеяй і кульмінацыяй навэнны стане ўрачыстасць Маці Божай Барунскай, якая адбудзецца ў санктуарыі 10 кастрычніка.

Пачатак у 12.00.

Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне:
+375 (29) 582 25 62 – кс. Павел Паўлюкевіч, кусташ санктуарыя ў Барунах

Абноўлена 07.08.2026 21:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.