
3 ліпеня, калі святкуецца Дзень Незалежнасці, у малітве ўдзячнасці за нашу Бацькаўшчыну аб’яднаюцца духавенства і вернікі Мінска-Магілеўскай мітраполіі.
У парафіях адбудуцца адмысловыя малітвы, падчас святых Імшаў у малітве вернікаў будзе прачытаны заклік у гэтай інтэнцыі.
У 12.00 па ўсей Беларусі прагучыць звон касцёльных званоў.
У гэты дзень арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, разам з духавенствам і вернікамі, будзе маліцца за Беларусь у Духоўным Цэнтры Каталіцкага Касцёла, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе.
Запрашаем далучыцца да супольнай малітвы за нашу Бацькаўшчыну ў святынях Беларусі.







