Пошук

10.06.2026 16:41   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Vatican News RU

13 чэрвеня, у дзень успаміну святога Антонія Падуанскага, адбудзецца пешая пілігрымка да адной з найбольш значных святынь Навагрудчыны — даўняй драўлянай капліцы ў вёсцы Мількавічы, асвечанай у гонар гэтага вялікага францішканскага святога.

У Год святога Францішка Асізскага пераадолець гэты невялікі 7-кіламетровы шлях запрашаюцца вернікі з усёй Беларусі, каб, як кажуць арганізатары пілігрымкі, «у малітве прайсці маляўнічымі ваколіцамі Навагрудскага краю, адчуць дух еднасці і сапраўднай жывой веры».

Сцвярджаецца, што «старадаўняя драўляная капліца, прыцягвае сваёй прастатой і асаблівым малітоўным духам». 

Расклад пілігрымкі:

  • 9.00 — урачысты выхад пешай пілігрымкі ад касцёла святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку. Перад выхадам — кароткая малітва і благаслаўленне пілігрымаў.
  • 11.30 — ад'езд аўтобуса ад касцёла для тых, хто па стане здароўя ці іншых прычынах не можа далучыцца да пешага шляху, але прагне быць на святой Імшы.
  • 12.30 — урачыстая святая Імша ў капліцы святога Антонія Падуанскага ў Мількавічах. Падчас літургіі будзе магчымасць памаліцца праз заступніцтва святога Антонія ў асабістых просьбах, а таксама папрасіць благаслаўлення для сваіх сем'яў і ўсёй Беларусі.

Арганізатары шчыра запрашаюць далучыцца да гэтай падзеі вернікаў з усіх куткоў Беларусі.

«Няхай гэты дзень стане для нас часам духоўнага абнаўлення, братэрскіх сустрэч і ўмацавання нашай супольнай веры. Вазьміце з сабой добрае надвор'е ў сэрцы, зручны абутак і малітоўны настрой»,

— заклікаюць яны, заканчваючы малітоўным заклікам «Святы Антоній Падуанскі, маліся за нас!»

Абноўлена 10.06.2026 16:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця