Пошук

16.05.2026 08:41   Catholic.by

Выява ілюстрацыйная

Айцы францішкане запрашаюць ахвотных на рэкалекцыі Lectio Divina па кнізе Дзеяў Апосталаў, спалучаныя з індывідуальным духоўным кіраўніцтвам.

Духоўныя практыкаванні пройдуць з 22 па 24 мая ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога, каб праз медытацыю Божага Слова ўдзельнікі маглі лепш падрыхтавацца да прыняцця Яго дароў і самой урачыстасці. Падчас рэкалекцый адбудзецца вечаровая малітва праслаўлення, спалучаная з індывідуальнай малітвай заступніцтва. 

Апроч канферэнцый, працы ў групах і асабістай малітвы, кожны з удзельнікаў падчас штодзённай сустрэчы на размове з душпастырам зможа акрэсліць, на якую сферу жыцця запрашае яго паўплываць пачутае, прачытанае і прамоўленае Слова.

Удзел у рэкалекцыях могуць прыняць толькі паўналетнія асобы.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Запісацца на рэкалекцыі можна да 21 мая, запоўніўшы электронны фармуляр па спасылцы  ТУТ>>> 

Атрымаць больш інфармацыі можна па тэл.: +375 (29) 556 77 98 — айцец Яўген.

Абноўлена 16.05.2026 09:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа