Пошук

13.05.2026 21:27   Тэкст: pinskdiocese.by / Фота: Дзмітрый Ленкавец / Catholic.by

Традыцыйны Фэст святога Андрэя Баболі адбудзецца сёлета 16 мая ў дзень дыяцэзіяльнай урачыстасці прысвечанай гэтаму нябеснаму заступніку Палесся і Пінскай дыяцэзіі.

Фэст у Іванаве традыцыйна распачнецца ў 11.00 з малітоўнай працэсіі ад «Крыжоў Адзінства» (вул. Леніна) да парафіяльнага касцёла (цэнтральная гарадская плошча) па шляху мучаніцтва святога Андрэя.

Пасля завяршэння працэсіі, у 12.00 ў касцёле-санктуарыі адбудзецца святая Імша з удзелам духавенства, шматлікіх вернікаў і пілігрымаў.
На заканчэнне літургіі ўсе пілігрымы будуць мець магчымасць асабіста памаліцца і ўшанаваць рэліквіі святога Андрэя Баболі, якія з даўніх часоў захоўваюцца ў іванаўскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа. Таксама многія наведвальнікі санктуарыя заўсёды моляцца пры старадаўнім крыжы каля алтара, які быў уласнаручна выкананы знакамітым майстрам Напалеонам Ордам — іванаўскім парафіянінам і вялікім шанавальнікам святога Андрэя Баболі.

Абноўлена 13.05.2026 23:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.