Пошук

29.04.2026 17:02   Catholic.by

Фота: brunch.co.kr

З 15 па 17 мая, упершыню у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у Нясвіжы, адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці.

Арганізатарамі рэкалекцый з'яўляецца Душпастарства цвярозасці Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Душпастырства цвярозасці пры ККББ і касцёл Божага Цела ў Нясвіжы.

Арганізатары запрашаюць узяць удзел у рэкалекцыях усіх, хто так ці інакш сутыкнуўся з праблемай алкагольнай залежнасці ў сваім жыцці ці ў сям’і.

Тэма рэкалекцый — «Ты пасылаеш Свайго Духа і аднаўляеш аблічча зямлі» (Пс 104, 30).

Праграма рэкалекцый

15 мая, пятніца

  • 17.00-18.30  рэгістрацыя і ўладкаванне на начлегі;
  • 19.00  прывітанне;
  • 19.30  святая Імша;
  • 20.15  вячэра (плябанія);
  • 21.00-22.30  адкрыты сход гуртоў узаемадапамогі (плябанія);
  • 23.00  адыход да сну.

16 мая, субота

  • 8.00 — ранішняя малітва і снеданне ў кафэ «Хутарок Вясельны» (Нясвіжскі р-н, в. Рудаўка, вул. Нясвіжская 2А);
  • 9.30 — Крыжовы шлях (касцёл Божага Цела);
  • 10.30 — споведзь;
  • 11.00 — святая Імша;
  • 12.00 — адарацыя і літанія да святога Андрэя Баболі, экскурсія па касцёле;
  • 13.00-13.50 — абед у кафэ «Хутарок Вясельны»;
  • 14.00-15.45 экскурсія ў Нясвіжскі замак;
  • 16.00 — канферэнцыя «Дух Святы творца новага чалавека і новай культуры»;
  • 18.00 — вячэра (плябанія);
  • 21.00-23.00 — сход гуртоў узаемадапамогі (плябанія);
  • 21.00-23.00 — лазня;
  • 23.00 — адыход да сну.

17 мая, нядзеля

  • 8.00  ранішняя малітва і сняданне ў кафэ «Хутарок Вясельны»;
  • 9.00-10.45 — экскурсія па Нясвіжу;
  • 11.00-12.15  святая Імша;
  • 12.30  ад'езд у г.п. Мір, экскурсія;
  • 13.00-14.00  абед (г.п. Мір, вул. Маскоўская, 5).

Адрас правядзення: г. Нясвіж, вул. Міцкевіча, 5 (касцёл Божага Цела).

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах: 

+375 (29) 551 06 19 — ксёндз Аляксандр Фаміных (MTC і Viber)

+375 (29) 677 73 21 — Юрый (адказны за жыллё) 

+375 (29) 665 45 49 — Сяргей (адказны за харчаванне)

+375 (29) 325 57 64 — Юрый (каардынатар)

Абноўлена 29.04.2026 18:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.