Пошук

16.03.2026 15:10   Catholic.by

19 сакавіка ў паўсюдным Касцёле адзначаецца ўрачыстасць святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі.

 

У гэты дзень Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, святкуе свае імяніны.

З гэтай нагоды іерарх узначаліць цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

Узяць у ёй удзел імяніннік запрашае святароў, манаскіх асоб і ўсіх ахвотных.

Пачатак у 12.00.

На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя святой Імшы з мінскай архікатэдры.

Абноўлена 16.03.2026 17:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.