Пошук

17.09.2025 00:16   Catholic.by

17 верасня Касцёл адзначае літургічны ўспамін святога Робэрта Бэлярміна, біскупа і доктара Касцёла. У гэты дзень Папа Леў XIV адзначае свае імяніны. З гэтай нагоды Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі віншуе Святога Айца з днём яго нябеснага заступніка.

Мінск, 17 верасня 2025 г.

Яго Святасці
Папе Льву XIV
Ватыкан 

Ваша Святасць, Святы Ойча!

Вашыя Імяніны — гэта момант падзякі за дар жыцця, дадзены Вам Богам і Вашымі бацькамі, а таксама за імя Роберт, якое Вы атрымалі падчас святога хросту. У нядзелю 14 верасня падчас малітвы «Анёл Панскі» Вы ад усёй душы падзякавалі Вашым бацькам за гэты дар. Касцёльная супольнасць у Беларусі — усе вернікі, кансэкраваныя асобы, святары і біскупы — таксама дзякуюць Богу за Вашае жыццё і пакліканне.

У дзень Вашых імянін мы жадаем Вам шчодрага Божага благаслаўлення і моцы Духа Святога ў час, у якім Вы вядзеце «карабель Пятра» ў ХХІ стагоддзі. Жадаем Вашай Святасці ніколі не губляць сіл і рашучасці ў абвяшчэнні праўды Евангелля.

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі запэўніваю Вас у нашых няспынных малітвах за Вашу Святасць, асабліва ў Нацыянальным санктуарыі Беларусі ў Будславе, перад тронам Нашай Маці, Заступніцы Беларусі.

У гэты дзень Вашых Імянін прыміце, Святы Ойча, нашу сыноўнюю адданасць і абяцанне вернасці і супрацоўніцтва з Вамі ў кіраванні супольнасцю Хрыстовага Касцёла.

✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

✠ Біскуп Юрый Касабуцкі
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця