Пошук

30.01.2026 23:16   Catholic.by

5 лютага ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца агульная сустрэча моладзі ў гэтым навучальным годзе. Спецыяльным госцем на ёй будзе арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа, Апостальскі Нунцый ў Рэспубліцы Беларусь.

Гэтая сустрэча, арганізаваная душпастырствам моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адбудзецца згодна з планам на год 2025/2026. З парадкам усіх мерапрыемстваў можна азнаёміцца ТУТ>>>

Сустрэча адбудзецца ў дольным касцёле архікатэдры. На сустрэчы з маладымі людзьмі арцыбіскуп падзеліцца сваімі разважаннямі над урыўкам з Бібліі: «Не дастасоўвайцеся да ментальнасці гэтага свету…» (пар. Рым 12, 2).

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:

+375 (29) 357-15-86 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Абноўлена 30.01.2026 23:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.