
У Гродне распачаўся набор навучэнцаў у Тэалагічны каледж імя святога Казіміра на новы, 2025–2026 навучальны год.
Інфармацыя для абітурыентаў
Сярод галоўных мэтаў тэалагічнага каледжа:
- умацаванне веры,
- паглыбленне ведаў аб навучанні Каталіцкага Касцёла, аб сучасных пагрозах для сям'і, дзяцей і моладзі, аб музычным упрыгожванні літургіі і інш.,
- падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.
Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, духоўнасці), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, літургіі, кананічным праве, патралогіі, сямейнай этыцы, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофскіх навуках (гісторыі філасофіі, тэадыцэі), касцёльным спеве, псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы і іншых дысцыплінах згодна з нормамі і вучэннем Каталіцкага Касцёла.
- Навучанне ў каледжы бясплатнае, працягваецца чатыры гады (з верасня па чэрвень).
- Форма навучання — завочная.
- Заняткі праводзяцца ў 1-ю і 3-ю суботу і нядзелю месяца.
Пасля заканчэння каледжа выпускнікі атрымліваюць адпаведны дыплом.

Дакументы для паступлення:
- заява (напісаная ўласнаручна, запаўняецца пры падачы дакументаў);
- аўтабіяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
- копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
- копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
- ксеракопiя пашпарта (с. 31–33);
- 4 фотаздымкi (3х4);
- медыцынская даведка;
- анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).
Уступныя іспыты:
- тэст на агульнае веданне Катэхізіса;
- кваліфікацыйная размова.
Кваліфікацыйная размова і тэст на агульнае веданне Катэхізіса адбудзецца 16 жніўня ў 11.00.
Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу з 2 чэрвеня па 15 жніўня кожны аўторак з 10.00 да 12.00 у Гродзенскай дыяцэзіяльнай курыі па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 4.
Дакументы падаюцца асабіста.
Папярэдні запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
або па электроннай пошце на адрас:
kaledz.tealagiczny@gmail.com
Instagram-акаўнт каледжа ТУТ>>>.



