Пошук

15.04.2025 13:25   Catholic.by

Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух агульнанацыянальных тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка. Акрамя таго, трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе весціся з касцёла Святога Духа ў Віцебску.

17 красавіка, Вялікі чацвер, тэлеканал «Беларусь 3»

  • 19.00 — святая Імша Вячэры Пана. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.

18 красавіка, Вялікая пятніца, тэлеканал «Беларусь 3»

  • 23.00 — набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея з удзелам Святога Айца Папы Францішка.

19 красавіка, Вялікая субота

  • тэлеканалы «Беларусь 4 Віцебск» і «Віцебск»
    • 21.00 — святая Пасхальная вігілія. Трансляцыя з касцёла Святога Духа ў Віцебску,
  • тэлеканал «Беларусь 1»
    • 21.45 — святая Пасхальная вігілія. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.

20 красавіка, Вялікдзень

  • тэлеканал «Беларусь 1»
    • 8.40 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага,
  • тэлеканал «Беларусь 3»
    • 15.20 — «Размовы пра духоўнае»,
    • 15.30 — благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету».

Для зручнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі 17 і 19 красавіка трансляцыі з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі будуць суправаджацца сурдаперакаладам.

Абноўлена 15.04.2025 13:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа