8 студзеня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца святая Імша аб вечным супакоі для спачылага айца Клода Рабінэ SI, былога кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
Узначаліць цэлебрацыю Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
- Пачатак у 15.00
З прычны смерці айца Клода Рабінэ SI арцыбіскуп Станеўскі выказаў спачуванні яго сабратам езуітам і ўсім, каго закранула гэтая смерць.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…