4 студзеня ў касцёле Святога Духа ў Мінску (мкр-н Чыжоўка) пройдзе Калядная сустрэча працаўнікоў адукацыі і выхавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Цэлебрацыю святой Імшы на распачацце сустрэчы ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Потым сустрэча працягнецца ў дольным касцёле, дзе адбудзецца яе святочная частка.
Узяць удзел у першай Каляднай сустрэчы запрашаюць усіх ахвотных працаўнікоў адукацыі і выхавання — выхавацеляў, настаўнікаў, выкладчыкаў — з кожнай парафіі архідыяцэзіі.
Арганізатары просяць пробашчаў паведаміць пра запланаваную сустрэчу вернікам.
- Пачатак у 12.00.
- Адрас: г. Мінск, праезд Галадзеда 15 В.
Душпастырства працаўнікоў адукацыі і выхавання арганізуецца ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі па рашэнні арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. Адказным за арганізацыю душпастырства з’яўляецца ксёндз канонік доктар Ян Крэміс.