Традыйыйны, ужо ХХІІ Фестываль калядных песень Gloria in excelsis Deo адбудзецца ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія) 2 лютага.
Фестываль калядных спеваў у гасцінным беларускай мястэчку, дзе ў міры і згодзе жывуць прадстаўнікі розных веравызнанняў і нацыянальнасцяў, у дваццаць другі раз збярэ дзецей і моладзь Івейшчыны, каб у атмасферы братэрства з вялікай радасцю і энтузіязмам яны маглі падзяліцца сваімі талентамі і праславіць Хрыста.
Фестываль Gloria in excelsis Deo — «Хвала на вышынях Богу» — гэта маштабнае мерапрыемства, якое па праве лічыцца адной з яскравых рэлігійных падзей жыцця Касцёла на Беларусі.
Прайшоўшы шлях ад сціплага парафіяльнага свята да прадстаўнічага фестывалю, мерапрыемства штогод збірае ўдзельнікаў рознага ўзросту, якія не толькі выконваюць калядныя песні, але таксама чытаюць вершы, танчаць і паказваюць калядныя сцэнкі.
За час існавання фестывалю ў ім бралі ўдзел выканаўцы не толькі з Івейскай зямлі, але і прадстаўнікі розных мясцін Беларусі і нават з замежжа. У якасці ганаровых гасцей на фестывалі прысутнічалі каталіцкія іерархі Беларусі, Апостальскі нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і мясцовай ўлады, з якімі ў цеснай супольнай працы штогод ладзіцца фестываль.
- Фестываль распачнецца святой Імшой у 11.30 у івейскім касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла.
- А 14-й гадзіне адбудзецца святочны канцэрт у Цэнтры культуры і вольнага часу горада Іўя.
Арганізатары шчыра запрашаюць усіх ахвотных у Іўе на традыцыйны фестываль калядных песень.