19 снежня, незадоўга да Божага Нараджэння, у Мінску пройдзе пастырская сустрэча духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая будзе суправаджацца традыцыйным дзяленнем аплаткамі.
Сустрэча адбудзецца ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9).
Пачатак у 11.00.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі сардэчна запрашае ўсіх братоў у святарстве — дыяцэзіяльных і манаскіх — узяць удзел у гэтай перадсвяточнай аплаткавай сустрэчы.